Спіс дакументаў
для Шэнгенскай візы

Шэнгенская віза

Наяўнасць Шэнгенскай візы дае Вам магчымасць знаходзіцца на тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі на працягу абмежаванага візай тэрміну, а таксама перасякаць ўнутраныя межы іншых краін-удзельніц Шэнгенскага пагаднення.

У адпаведнасці з ўмовамі Шэнгенскага пагаднення шэнгенскую візу неабходна афармляць у Консульстве той краіны, якая з’яўляецца галоўнай мэтай паездкі.

Адзіныя Шэнгенскія візы з’яўляецца сапраўднымі на тэрыторыі наступных дзяржаў: Аўстрыя, Бельгія, Венгрыя, Германія, Чэхія, Данія, Францыя, Грэцыя, Эстонія, Ісландыя, Італія, Іспанія, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Швецыя і Швейцарыя.

Згодна з патрабаваннямі Візавага кодэкса дзяржавай Шэнгенскага пагаднення, якая мае кампетэнцыю разглядаць візавы запыт і прымаць па ім рашэнне, з’яўляецца тая дзяржава, тэрыторыя якой выступае адзіным месцам назначэння паездкі/паездак.

У выпадку, калі паездка ўключае некалькі месцаў прызначэння або калі плануецца некалькі асобных паездак на працягу двух месяцаў, віза запытваецца ў Консульстве той краіны, тэрыторыя якой выступае асноўным месцам прызначэння паездкі (паездак) з пункту гледжання працягласці або мэты знаходжання.

Калі краіну асноўнага прызначэння вызначыць немагчыма, па візу трэба звяртацца ў Консульства краіны першага ўезду.

 

Мэта паездкі







Заўвага.. Пералік дакументаў, неабходных для падачы ў візавым цэнтры ў г. Віцебску, на візу ў Францыю, Нідэрланды, Польшчу, Аўстрыю і Славенію можна ўдакладніць у даведачна-інфармацыйнай службе па нумары + 375 17 3887555.