Спіс дакументаў
для Шэнгенскай візы

ВІЗА КАТЭГОРЫІ D

АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Віза катэгорыі D або доўгатэрміновая віза выдаецца асобам, якія плануюць знаходзіцца на тэрыторыі пэўнай краіны-ўдзельніцы Шэнгенскага пагаднення сумарна больш за 90 дзён у паўгоддзе.
Віза катэгорыі D дае права на знаходжанне:

— на тэрыторыі краіны, што выдала візу, на працягу тэрміну дзеяння візы;

— на тэрыторыі іншых краін-удзельніц Шэнгенскага пагаднення не больш за 90 дзён на працягу кожнага 180-дзённага перыяду.


Віза можа выдавацца для аднаго, двух або шматразовых уездаў.

Нацыянальная доўгатэрміновая віза катэгорыі D у Латвію выдаецца асобам, якія плануюць знаходзіцца на тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі з мэтай работы, вучобы або атрымання віду на жыхарства.

ВІЗА КАТЭГОРЫІ D З МЭТАЙ АТРЫМАННЯ ВІДУ НА ЖЫХАРСТВА У ЛАТВІІ

Запытваецца пасля атрымання станоўчага адказу аб атрыманні віду на жыхарства ад Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі Латвіі.


Запытваць можна аднаразовую візу на тэрмін да 30 дзён.

Неабходныя дакументы:

  1. Пашпарт;
  2. Два фота 3,5 х 4,5 см (каляровыя на белым або светла-шэрым фоне);
  3. Страхавы поліс, аформлены тэрмінам на 30 дзён (страхавое пакрыццё 42 600 еўра, тэрытарыяльнае дзеянне поліса - краіны-ўдзельніцы Шэнгенскага пагаднення);
  4. Анкета для запыту візы;
  5. Непаўнагадовым дзецям пасведчанне аб нараджэнні;
  6. Копія Рашэння Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі Латвіі.

Візавы збор за разгляд заявы — 60 еўра (аплата ў беларускіх рублях па курсе НБРБ на дату падачы).

ВІЗА КАТЭГОРЫІ D З МЭТАЙ ПРАЦЫ Ў ЛАТВІІ

Выдаецца на тэрмін да аднаго года.

Неабходныя дакументы:

  1. Пашпарт;
  2. Два фота 3,5 х 4,5 см (каляровыя на белым або светла шэрым фоне);
  3. Страхавы поліс на ўвесь тэрмін знаходжання (страхавое пакрыццё 42 600 еўра, тэрытарыяльнае дзеянне поліса - краіны-ўдзельніцы Шэнгенскага пагаднення);
  4. Анкета для запыту візы;
  5. Працоўны дагавор;
  6. Запрашэнне ад Упраўлення па справах грамадзянства і міграцыі.

Візавы збор за разгляд заявы — 60 еўра (аплата ў беларускіх рублях па курсе НБРБ на дату падачы).

ВІЗА КАТЭГОРЫІ D З МЭТАЙ НАВУЧАННЯ Ў ЛАТВІІ

Выдаецца на тэрмін да аднаго года.

Неабходныя дакументы:

  1. Пашпарт;
  2. Два фота 3,5 х 4,5 см (каляровыя на белым або светла шэрым фоне);
  3. Страхавы поліс на ўвесь тэрмін знаходжання (страхавое пакрыццё 42 600 еўра, тэрытарыяльнае дзеянне поліса - краіны-ўдзельніцы Шэнгенскага пагаднення);
  4. Анкета для запыту візы;
  5. Запрашэнне з навучальнай установы або нумар запрашэння, заверанага ва Ўпраўленні па справах грамадзянства і міграцыі.

Візавы збор за разгляд заявы - 0 еўра.