Спіс дакументаў
для Шэнгенскай візы

АБ ВІЗАВЫМ ЦЭНТРЫ

 

Кампанія ТАА «ПОНІ ЭКСПРЭС» – афіцыйны сэрвіс-правайдэр Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Візавыя цэнтры Латвійскай Рэспублікі ў Мінску і Віцебску аказваюць паслугі па прыёме дакументаў для афармлення Шэнгенскай візы ў Латвію.
 
У рамках прадстаўніцтва Консульствам Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску дадаткова афармляюцца кароткатэрміновыя візы ў Эстонію, Францыю, Нідэрланды, Польшчу, Літву, Аўстрыю і Славенію.
 
Паважаныя заяўнікі, звяртаем вашу ўвагу, што ў Візавым цэнтры Латвійскай Рэспублікі дакументы прымаюцца ад прыватных асоб, якія з'яўляюцца:
 
  • Грамадзянамі Рэспублікі Беларусь;
  • Грамадзянамі трэціх краін, якія на законных падставах пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (пасведчанне на права жыхарства, дазвол на часовае знаходжанне або віза Рэспублікі Беларусь).
 
Візавы цэнтр у г. Мінску прымае дакументы ад жыхароў усіх абласцей, акрамя Віцебскай вобласці.
 
Візавы цэнтр у г. Віцебску прымае дакументы ад заяўнікаў, зарэгістраваных у г. Віцебску або Віцебскай вобласці.
 
Звяртаем Вашу ўвагу, што з 1 чэрвеня 2017 г. жыхары Гродзенскай вобласці хадайніцтвы для атрымання адзінай кароткатэрміновай (Шэнгенскай) візы з мэтай накіравання ў Латвійскую Рэспубліку падаюць у Генеральнае Консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродне.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па спасылцы http://www.mfa.gov.lv/images/vestniecibas/belarus/parstaviba_LT_01.06.2017_3.pdf