ПАРАДАК ПАДАЧЫ ДАКУМЕНТАЎ
У візавым цэнтры дакументы прымаюцца ад прыватных асоб, якія з’яўляюцца:
- Грамадзянамі Рэспублікі Беларусь;
- Грамадзянамі трэціх краін, якія на законных падставах пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (пасведчанне на права жыхарства, дазвол на часовае знаходжанне або віза Рэспублікі Беларусь).
Візавы цэнтр у г. Мінску прымае дакументы ад жыхароў усіх абласцей.
Візавы цэнтр у г. Віцебску прымае дакументы ад асоб, зарэгістраваных у г. Віцебску або Віцебскай вобласці.
Звяртаем Вашу ўвагу, што з 1 чэрвеня 2017 г. жыхары Гродзенскай вобласці хадайніцтвы для атрымання адзінай кароткатэрміновай (Шэнгенскай) візы з мэтай накіравання ў Латвійскую Рэспубліку могуць падаць у Генеральнае Консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродне.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па спасылцы.