Спіс дакументаў
для Шэнгенскай візы

КОНСУЛЬСКІЯ ЗБОРЫ

 


Просім Вас азнаёміцца з памерам візавага збору за разгляд дакументаў на атрыманне Шэнгенскай візы.

Кароткатэрміновая віза (катэгорыя С)

80

Кароткатэрміновая віза (катэгорыя С) — дзецям ад 6 і маладзейшым за 12 гадоў (акрамя грамадзян Рэспублікі Беларусь)

40

Кароткатэрміновая віза (катэгорыя С) — грамадзянам краін, з якімі ЕС заключыла Пагадненне аб спрашчэнні выдачы віз, у тым ліку грамадзянам Рэспублікі Беларусь

35

Кароткатэрміновая віза (катэгорыя С) тэрміновы разгляд — толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расіі

70

 

Ад аплаты візавага збору вызваляюцца заяўнікі, якія адносяцца да наступных катэгорый:

  1. Дзеці маладзейшыя за 6 гадоў;
  2. Дзеці маладзейшыя за 12 гадоў – грамадзяне Рэспублікі Беларусь;
  3. Школьнікі, студэнты, аспіранты і суправаджаючыя выкладчыкі, мэтай знаходжання якіх з'яўляецца навучанне і ўдзел у адукацыйных трэнінгах;
  4. Навуковыя работнікі, паводле вызначэння Дырэктывы Еўрапейскага Парламента і Еўрапейскага Савета № 2016/801, якія падарожнічаюць з мэтай правядзення навуковых даследаванняў або ўдзелу ў навуковым семінары або канферэнцыі;
  5. Прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый ва ўзросце 25 гадоў і меньш, якія ўдзельнічаюць у семінарах, канферэнцыях, спартыўных, культурных і адукацыйных мерапрыемствах, якія арганізуюцца некамерцыйнымі арганізацыямі.

 

Звяртаем Вашу ўвагу!

Рашэнне аб вызваленні ад візавага збору за разгляд заявы на атрыманне візы і іншых льготных ўмовах прымаецца Консульскім аддзелам выключна пры падачы заявы.

Акрамя візавага збору за разгляд дакументаў на атрыманне Шэнгенскай візы аплачваецца сэрвісны збор візавага цэнтра.

Тарыф на паслугі візавага цэнтра складае 15 еўра, уключаючы ПДВ, за 1 пашпарт па курсе Нацыянальнага банка РБ на дзень аплаты.

Дзеці ва ўзросце да 5 гадоў (уключна) ад аплаты сэрвіснага збору вызваляюцца. 

Аплата візавага і сэрвіснага збору праводзіцца ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты.